ТУРКЕСТА́НСКІ ХРЫБЕ́Т,

заходні працяг Алайскага хрыбта ў сістэме Гісара-Алая, у Таджыкістане і Узбекістане. Даўж. каля 340 км. Выш. да 5621 м. Складзены пераважна са сланцаў, вапнякоў і пясчанікаў. Характэрны высакагорны рэльеф. Грэбень з горна-ледавіковымі формамі рэльефу. Ледавікі агульнай пл. 540 км². Карставая пячора Кан-і-Гут. На паўн. схіле — арчовыя лясы і рэдкалессі. У сярэдняй ч. хрыбта — перавал Шахрыстан (3378 м), праз які праходзіць аўтамаб. тракт Худжанд—Душанбе. У перадгор’ях на паўн. схіле — Заамінскі запаведнік.

т. 16, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)